Нацыянальны камунізм
Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Нацыянальны камунізм (або нацыянал-камунізм) - ідэалогія пабудовы сацыялістычнай дзяржавы, а затым і камуністычнага грамадства, заснаваная на нацыянальна-культурных асаблівасцях народаў, іх геаграфічным становішчы і гістарычнай спадчыне. Нацыянал-камунізм адхіляе замену нацыянальнай культуры і мовы якой-небудзь адной усеагульнай універсальнай культурай і мовай. Нацыянал-камунізм выступае за ідэю незалежнай самастойнай дзяржавы, якая ўваходзіць на добраахвотнай аснове ў гіпатэтычны саюз сацыялістычных рэспублік. Такім чынам, нацыянал-камуністычная ідэалогія супрацьстаіць касмапалітызму і глабалізацыі. Узнік на тэрыторыі былой Расійскай імперыі пасля рэвалюцыі 1917 года․ Пасля таго, як бальшавіцкая фракцыя Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі змяніла сваю назву на Расійскую Камуністычную Партыю, левыя сацыялісты на Украіне, Беларусі і мусульманскіх абласцях ранейшай царскай імперыі пачалі развіваць розныя варыяцыі нацыянал-камунізму, які праіснаваў у СССР да 1930-х гадоў.
Нацыянал-камунізм у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянал-камунізм не атрымаў вялікага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі. Але, у 1920-ых гадах, некаторыя з сяброў Камуністычнай Партыі Беларусі(бальшавікоў) падтрымлівалі як ідэі беларусізацыі і культурнай незалежнасці, так і ідэі камунізма. Так, у лютым 1921, прыхільнікамі ідэй беларускага нацыянальнага камунізму была напісана так званая "заява 32-ух", якая патрабавала:
Неабходна як мага багацей забяспечваць беларускае сялянства і рабочых камуністычнай літаратурай на беларускай мове (сялянская газета, орган прафесійных саюзаў, лісткі, брашуры, календары і т. П.). Неабходна, каб ЦБ Камуністычнай партыі Беларусі павяло агітацыю і прапаганду сярод беларускіх мас на беларускай мове |
У першую ж ноч пасля абмеркавання заявы ў ЦК КПБ, супрацоўнікі беларускага ЧК вырабілі ператрусы ў кватэрах ўсіх «падпісантаў», а іх кіраўнікоў А. Адамовіча, С. Булата, Я. Каранеўскага і М. Кудзельку арыштавалі.
У 1930-1931 гады найбольш актыўныя нацыянал-камуністы і дзеячы культуры БССР былі абвінавачаныя ў «нацыянал-дэмакратыі» і рэпрэсаваныя. З тых часоў аб нацыянал-камуністычныя ідэях забылі[1].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторык Анатоль Вялікі акрэсліў «белнацкамунізм» як імкненне пабудаваць савецкую, але нацыянальна арыентаваную краіну. У той час былі дзеячы, якія імкнуліся пабудаваць краіну пад патранатам часовай нямецкай улады, былі тыя, хто падначальваўся савецкай уладзе, а іншыя — вялі актыўную працу сярод мільёна беларусаў-бежанцаў, якія апынуліся ў Расіі. Але, па сутнасці, хоць і рознымі спосабамі, але ўсе яны імкнуліся да адной і той жа мэты[2].
Сённяшні час
[правіць | правіць зыходнік]На момант 2017 года ў Беларусі не існуе ніякіх нацыянал-камуністыных партый ці рухаў. Вылучаецца толькі Нацыянал Бальшавіцкая Партыя Беларусі[3], якая пад выглядам нацыянал-камунізму прапагандуе ідэі далучэння да Расіі і сацыялізму.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Недасек Н. Камунізм і «беларускі нацыяналізм» / Н. Недасек // Спадчына. — 2000. — № 1. — С. 3—31.